Затрыманы за хабар кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёну Менску папрасіў яго памілаваць


Падача прашэння азначае, што Кулеш прызнаў віну і кампенсаваў шкоду. Разглядаць прашэнне могуць і месяц, і тры, і паўгода. Калі рашэнне будзе станоўчым, то пракурор спыніць расследаванне крымінальнай справы. Калі адмоўным – падасць яго ў суд пры наяўнасці ўсіх астатніх умоў.

Доўгі час пра яго справу не было чуваць. Чыноўніка затрымалі ўлетку 2016 года. Пастанову пра крымінальную справу прынялі на падставе праверкі, праведзенай працаўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Яго абвінавацілі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў: размяркоўваў і прыватызаваў дзяржмаёмасць. Акрамя таго, паводле версіі праваахоўнікаў, працаўнікі прадпрыемстваў, якія курыраваў Кулеш, бясплатна працавалі на будоўлі загараднага дому чыноўніка.

Паводле суразмоўцы tut.by з дзяржструктуры экс-чыноўніка ўсё яшчэ за кратамі.

Старшыня Следчага камітэту Іван Наскевіч паведаміў, што крымінальную справу Кулеша перадалі пракурору яшчэ ў траўні 2017 года, аднак рашэння пакуль няма.

Пасаду кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну сталіцы Валерый Кулеш займаў з 2009 года. Перад гэтым ён быў кіраўніком «Менскзялёнбуду». Цяпер Ленінскім раёнам кіруе Пётр Шостак.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў