Затрыманы яшчэ адзін гісторык па справе аб «масавых беспарадках»


29-гадовага бабруйчаніна затрымала КДБ у яго кватэры, дзе адбыўся ператрус. Маці хлопца пакуль не хоча разгалошваць яго імя.

Маці затрыманага паведаміла TUT.BY, што па адзінай інфармацыі, якая ў яе ёсць, сына затрымалі «як сведку». Яна пакуль не хоча называць яго імя.

Верагодна, затрыманне адбылося па справе аб «баевіках». Затрыманы – выпускнік гістарычнага факультэта БДУ, скончыў аспірантуру і вывучаў гісторыю ВКЛ.

Паводле інфармацыі nn.by сяброўка затрымана сведчыць, што падчас вобшуку з яго кватэры забралі камуфляжную форму і металашукальнік.

29 сакавіка быў затрыманы 27-мы меркаваны фігурант справы «Белага легіёну» Аляксандр Зімніцкі, 25-гадовы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музею.

ВЧ, belsat.eu паводле nn.by, TUT.BY

Стужка навінаў