Раман Васільеў папоўніў спіс затрыманых па «справе баевікоў»


Затрыманы сябра Маладога фронту Раман Васільеў, дома ідзе вобшук. Пра гэта паведаміла а 14:15 жонка Рамана, Кася Васільева на сваёй старонцы ў Facebook.

Паводле жонкі Рамана Васільева, людзі ў цывільным прад’явілі ордэр на вобшук.

Раман Васільеў папоўніў спіс затрыманых за масавыя беспарадкі, якіх не было.

Спіс асобаў дапаўняецца і месцы іх утрымання высвятляюцца:

  1. Абрамаў Аляксей Анатольевіч, 1979 г.н.
  2. Афнагель Яўген, адбывае пакаранне (арышт на 15 сутак у ЦІП на Акрэсціна)
  3. Барсток Сяргей Пятровіч;
  4. Грэк Ілля Генадзьевіч, 1992 г.н.
  5. Гурын Юрый (у СІЗА КДБ)
  6. Данілаў Віктар;
  7. Дашкевіч Зміцер (у СІЗА КДБ)
  8. Дукшт Вячаслаў Аляксандравіч, 1992 г.н.
  9. Дундукоў Андрэй Вячаслававіч, 1985 г.н.
  10. Комлік-Ямацін Андрэй
  11. Лазоўскі Міраслаў Уладзіміравіч, 1973 г.н. (у СІЗА КДБ)
  12. Леўчанка Арцём (у СІЗА №1)
  13. Максім С.
  14. Міхалькоў Ян Мікалаевіч
  15. Пашкевіч Цімур
  16. Пальчэўскі Сяргей (у СІЗА КДБ)
  17. Румянцаў Уладзімір.
  18. Стрыбульскі Сяргей (меркавана, статус высвятляецца). (Затрыманы ў аўторак ўвечары на скрыжаванні Лібкнехта і Каржа. Бусік, каля васьмі чалавек. Вяртаўся з сябрам пасля працы).
  19. Яўдаха Аляксандр Анатольевіч, 1975 г.н. (у СІЗА КДБ)

Юрыдычная даведка

Частка 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу гаворыць:

Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, якiя суправаджаюцца ўчыненнем дзеянняў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, а таксама фiнансаванне цi iншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці

– караюцца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

(аднаўляецца)

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў