Затрыманы намеснік старшыні АГП Мікалай Казлоў (аднаўляецца)


Сёння днём затрыманы намеснік старшыні АГП Мікалай Казлоў.

Пра гэта паведаміў актывіст АГП Дзяніс Красочка:

«Ехаў на офіс перагаварыць з Мікалаем. Метро да Маскоўскай перакрыта. Вырашыў патэлефанаваць, сказаць, што спазняюся. Тэлефаную. Мікалай кажа, што яго затрымалі».

Падрабязнасці затрымання ўдакладняюцца.

Мікалай Казлоў, праз арышт Анатоля Лябедзькі за ўдзел у мітынгу ў Воршы, прадстаўляе АГП у аргкамітэце святкавання Дня Волі-2017.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў