Затрыманы буйны бізнесовец Эрнэст Аляксееў


Беларускія праваахоўнікі затрымалі аднаго з найбуйнешых бізнесоўцаў краіны – старшыню рады дырэктараў холдынгу “Яраў” (Yaraw) – Эрнэста Аляксеева.

Кампанія доўгі час мела эксклюзіўныя правы на пастаўку грузавой і спецтэхнікі ў краіны Сярэдяй Азіі, найчасцей у Туркменістан. Акрамя таго, прадавала за мяжу нафтапрадукты і нават харчы. Цяпер Аляксееву пагражае да пяці гадоў зняволення.

«Справу распачала Генеральная пракуратура паводле часткі 2 артыкулу 216 Крымінальнага кодэксу «Прычыненне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу». Падазраваны затрыманы. Праводзяцца следчыя дзеянні», – паведаміла прадстаўніца Следчага камітэту Беларусі Юлія Ганчарова.

Прозвішча Эрнэста Аляксеева гучала ў медыях не толькі з прычынаў бізнесу. Тры гады таму падчас нелегальных гонак на трасе ў бок Нацыянальнага аэрапорту бізнесовец на «Бэнтлі» коштам больш за 600 тысяч долараў, на хуткасці прыблізна 250 кіламетраў за гадзіну ўрэзаўся ў іншае аўта. Элітны сродак транспарту згарэў, Аляксееў моцных пашкоджанняў не атрымаў. Вінаватым у аварыі прызналі не бізнесоўца, а кіроўцу аўта, у якое ён ўехаў.

ЮС, belsat.eu

Стужка навінаў