Затрыманы беларус з Данбасу меў несапраўдны пісталет


Belsat.eu ўдалося знайсці байцоў, з якім дачыняўся затрыманы ў Беларусі добраахвотнік з пазыўнымі Друг Дук.

Як сцвярджаюць вайскоўцы, пісталет, які паказваюць следчыя органы і называюць яго пісталетам Макарава – не баявая зброя. Гэта сігнальны пісталет (стартавы) МР371, які выкарыстоўваецца для спартовых спаборніцтваў і выдае стартавы стрэл. Нанесці шкоду такім пісталетам немагчыма. З гэтым пісталетам баец з пазыўнымі Друг Дук хадзіў на перадавой.[/vc_column_text][vc_single_image image=”49077″ img_size=”large”][vc_column_text]Характэрная рыса такіх пісталетаў – дзірка наскрозь у рукаятцы, праз якую выходзяць парахавыя газы ад капсуляў. У сапраўдным пісталеце на гэтым месцы знаходзіцца шруба. Следчы камітэт паказвае фотаздымкі пісталета толькі з аднаго боку, бо на адваротным знаходзіцца гравіроўка: стартавы пісталет МР371. Гэты пісталет не лічыцца зброяй, не патрабуе ніякіх дазволаў ды свабодна можа перавозіцца праз мяжу.

Падчас размоваў на фронце Друг Дук распавядаў, што ездзіць у Беларусь, і сцвярджаў: КДБ і міліцыя ведаюць, што ён ва Украіне. Хлопец сцвярджаў, што быў вязнем турмы КДБ “амерыканкі” ў 2004 годзе ў справе выбуху на дзень Незалежнасці ў Менску.

У гэты выезд камандзір адпусціў байца, але не ведаў, што ён паедзе ў Беларусь.

Іншыя байцы з падраздзялення, у якім служыў беларус, пацвярджаюць гэтую інфармацыю і зазначаюць, што пісталет – гэта раскоша на Данбасе. Можна здабыць цяжкую зброю, але пісталет можа мець толькі камандзір.

Атрымліваецца, што са зброі быў толькі запал ад гранаты і частка гранаты АГС17, але пацвердзіць іх аўтэнтычнасць паводле фотаздымкаў немагчыма.

Чытайце таксама >>> Арышт беларускага байца: дзе праўда, а дзе «аператыўная гульня»? – Сваймі імёнамі

belsat.eu

Стужка навінаў