Затрыманы абаронца Курапатаў рэжысёр Аляксей Туровіч


Як паведаміў актывіст Леанід Кулакоў, Туровіча затрымалі людзі ў цывільным непадалёк ад дому.

Актывіст сцвярджае, што ля дому Туровіча ад раніцы пільнаваў сіні мікрааўтобус, які звычайна выкарыстоўваюць міліцыянты падчас затрыманняў. Туровіч выклікаў таксоўку, каб паехаць у Курапаты на вахту, але сілавікі не далі яму з’ехаць.

Паплечнікі мяркуюць, што затрыманне звязана з актыўным удзелам Туровіча ў пратэстах супраць рэстарацыі «Поедем, поедим» у Курапатах.

Раней у Менску па дарозе ў аэрапорт быў затрыманы старшыня Партыі БНФ Рыгор Костусеў. Імаверна, яго будуць судзіць за ўдзел у Курапацкай вахце 28 чэрвеня.

Вольга Нікалайчык і Павел Севярынец цяпер адбываюць па 10 содняў адміністратыўнага арышту за ўдзел у згаданым пратэсце.

KA, belsat.eu

Стужка навінаў