Затрыманні ў беларускім футболе: кіраўнік дэпартаменту судзейства федэрацыі футболу і трэнер «Смаргоні»


Міліцыя пацвердзіла затрыманне кіраўніка дэпартаменту судзейства і інспектавання Беларускай федэрацыі футбола (АБФФ) Андрэя Жукава.

ZhukauАндрэй Жукаў

Пра затрыманне паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Менгарвыканкаму.

Андрэя Жукава затрымалі ў ягоным працоўным кабінеце. У дачыненні яго распачалі крымінальную справу паводле ч.1 арт430 Крымінальнага кодэксу (атрыманне хабару).

На дадзены момант ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

«Затрыманне Жукава? Інкрымінуюць адзін эпізод. Разбіраемся», – так пракаментаваў сітуацыю старшыня АБФФ Сяргей Румас.

Таксама ўчора паведамлялася пра затрыманне галоўнага трэнера «Смаргоні» і былога гульца зборнай Беларусі Мікалая Рындзюка, а таксама суддзі Андрэя Сарокі. Крыху пазней стала вядома, што апошняга адпусцілі на волю. Ад каментароў наконт затрымання Сарока адмовіўся.

Інфармацыі наконт таго, ці звязаныя паміж сабой гэтыя затрыманні, пакуль няма.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА, «Прессбол», Tribuna.com, фотаздымак Tribuna.com

Стужка навінаў