Затрыманні падчас акцыі Дня Волі ў Менску


Акцыя пратэсту падчас Дня Волі ў Менску суправаджаецца жорсткімі затрыманнямі. Людзей, якія выйшлі на вуліцу, запакоўваюць у аўтазакі ў раёне Плошчы Якуба Коласа, Акадэміі навук і Плошчы Перамогі. Па інфармацыі нашых журналістаў, іншых медыяў і сведкаў, затрыманых у Менску ўжо сотні.

На гэты час у цэнтры Менска ёсць праблемы з мабільным інтэрнэтам. Вуліцы ў шматлікіх месцах перакрыты АМАПаўцамі са шчытамі. Людзей раздзяляюць па кварталах, хапаюць і пакуюць у аўтазакі. Толькі ў Заводскім РАУС знаходзіцца каля 200 чалавек, многія з іх збітыя.

Сайт spring96.org паведаміў, што на плошчы Якуба Коласа затрымлівалі ўсіх падрад – сотнямі

«На праспекце ў раёне Філармоніі АМАП жорстка пахапаў людзей».

57 чалавек былі жорстка затрыманыя ў офісе праваабарончага цэнтру «Вясна», пасля акцыі ўсіх затрыманых адпусцілі.

Затрыманыя журналісты Belsat.eu, TUT.BY, belapan.by, nn.bynovychas.by і іншыя незалежныя журналісты.

«Затрыманне асабліва небяспечнага злачынца. Дзяржава для народа. Плаці падаткі – гадуй пачвар»

Затрыманая журналістка Вольга Быкоўская падзялілася фотаздымкам

Сёння раніцай былі затрыманыя актывісты ў рэгіёнах, якія збіраліся на акцыю ў Менск.

 

Стужка навінаў