Затрыманне Сярэбранікава: са сведкаў у абвінавачаныя (сюжэт праграмы «Вот так»)


Следчы камітэт Расеі затрымаў рэжысёра Кірыла Сярэбранікава. Мастацкага кіраўніка маскоўскага тэатру «Гогаль-цэнтр» падазраюць у махлярстве на суму не менш за 68 млн расейскіх рублёў, гэта крыху больш за мільён долараў.

Сярэбранікава затрымалі ўначы ў Санкт-Пецярбурзе і даставілі ў Маскву, бліжэйшым часам яму маюць выставіць абвінавачанне. Пакаранне за махлярства ў асабліва буйным памеры прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

У канцы траўня ў справе пра крадзеж бюджэтных сродкаў у заснаванай Сярэбранікавым «Сёмай студыі» адбыліся ператрусы ў «Гогаль-цэнтры» ды ў кватэры рэжысёра. Тады яго дапытвалі ў якасці сведкі. Следства ў прыватнасці сцвярджае, што сродкі, вылучаныя на спектакль «Сон у летнюю ноч» у 2012-ым годзе, былі скрадзеныя, а пастаноўка гэтак і не выйшла. Пры гэтым інсцэнізацыю ўжо некалькі гадоў паказваюць у «Гогаль-цэнтры».

Больш – у відэа вышэй (сюжэт праграмы «Вот так»).

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары