Затрыманага на пад'ездзе да Курапатаў Паўла Севярынца будуць судзіць


Паўла Севярынца, сустаршыню аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» пасля пяці гадзін утрымання ў Бараўлянскім РАУС змясцілі ў ізалятар на Скарыны. 6 верасня над палітыкам адбудзецца суд.

Жонка Паўла, Вольга Севярынец паведамляе пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Паводле Вольгі верагодна, што палітык быў затрыманы па адміністрацыйнай справе за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Сёння ў судзе Менскага раёну на Маякоўскага 119 будзе разгляд справы.

Паўла Севярынца затрымалі на пад’ездзе да Курапатаў. Разам з ім быў затрыманы і Дзмітрый Казакевіч.

Далейшы лёс абароны Курапатаў і пратэсту супраць «Поедем, поедим» маюць вызначыць 9 верасня. Менавітаў у гэты дзень Павел Севярынец заклікаў неабыякавых прыйсці на мірны сход ва ўрочышча.

Абарона Курапатаў сёлета трывае з пачатку чэрвеня. Ужо тры месяцы актывісты стаяць ля брамы рэстарану «Поедем, поедим» і патрабуюць яго ліквідаваць, бо літаральна ў 50 метрах ад забаўляльнай установы знаходзіцца месца сталінскіх расстрэлаў.

Суды неаднаразова каралі абаронцаў Курапатаў штрафамі і арыштамі – усяго было заведзена больш 140 адміністратыўных справаў. На актывістаў некалькі разоў наязджалі аўты нібыта наведнікаў рэстарану, узнікалі бойкі з ахоўнікамі. Ніводнага з атакуючых актывістаў не пакаралі.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў