У Віцебску затрымалі журналістаў, каб праверыць машыну «на ўгон»


На гэты момант нашых калегаў ужо выпусцілі з РУУС Віцебскага раёну.

Журналістаў Сяргея Русецкага і Уладзіміра Лунёва, якія супрацоўнічаюць з нашым каналам, затрымала ДАІ – нібыта каб спраўдзіць іх машыну на прадмет «угону». Іх адвезлі ў РУУС Віцебскага раёну.

«Цікава, што даішнік размаўляў пры затрыманні не па спецсувязі, а атрымліваў нейкія загады па мабільніку, пытаўся што рабіць», – кажа Сяргей Русецкі. – Мы паводзілі сябе годна і спакойна. Міліцыянты ў прынцыпе таксама».

«Намі займалася крымінальная міліцыя», – паведамляў з РУУС журналіст.

На гэты момант журналісты адпушчаныя.


 

Адначасова ў Берасці затрымалі мясцовага блогера Сяргея Пятрухіна, які часта каментуе падзеі на Берасцейшчыне ў эфіры «Гарачага каментара».

Стужка навінаў