Затрымалі яшчэ аднаго фаната-антыфашыста


4 красавіка 19-гадоваму менчуку Дзмітрыю Цыхановічу патэлефанавалі з Галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю. Праваахоўнікі прапанавалі яму забраць сканфіскаваныя падчас вобшуку рэчы. Вядома, што на фанатах спецыялізуецца трэці аддзел ГУБАЗу.

Дадому хлопец не вярнуўся. Пра гэта belsat.eu паведамілі сябры Дзмітрыя. Інфармацыю пацвердзілі праваабаронцы.

Вядома, што Дзмітрый быў адным з 20 прыхільнікаў футбольнага клубу «Партызан», у якіх 22 сакавіка адбыліся вобшукі ў справе «хуліганства». Хлопец праходзіў як сведка.

Чытайце таксама >>> Футбольны фанат: «У кабінетах ГУБАЗ вісяць сцягі менскіх «Тарпеда» і «Дынама»

Нагадаем, што 29 чэрвеня 2014 года адбылася бойка на прыпынку «Універсам» на вуліцы Несцерава ў Менску, а пасля невядомыя разбілі шкло ў тралейбусе і распылілі газ. Крымінальную справу распачалі паводле арт. 339 «Хуліганства», частка 2, пазней змянілі на частку 3 гэтага артыкулу. Абвінавачаныя Ілля Валавік і Вадзім Бойка могуць трапіць у турму на 10 гадоў. Шкода за разбітае шкло складае Br 280 000. Ніхто з пасажыраў сурʼёзна не пацярпеў.

ХМ, belsat.eu

Стужка навінаў