Засталіся толькі «рожкі ды ножкі» – галоўны спецыяліст прадпрыемства скраў карову


Супрацоўнікаў групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі зацікавіў галоўны спецыяліст па вытворчасці корму аднаго з прадпрыемстваў Пінскага раёну.

Следчыя правялі раследванне і вызначылі, што ў лютым 2018 году працаўнік скарыстаўся сваімі службовымі паўнамоцтвамі і скраў на прадпрыемстве карову. Аператыўнікі таксама правялі ў падазраванага агляд, у выніку якога знайшлі і сканфіскавалі толькі частку скрадзенай каровы – 200 кілаграмаў мяса. Лёс астатняй часткі не вядомы.

На 47-летняга працаўніка ўзбудзілі крымінальную справу па ч.1 арт.210 Крымінальнага Кодэксу (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).

ГА, паводле uvd.brest.gov.by

Фота Pinterest

Стужка навінаў