Заснавальнік «Zara» стаў самым багатым чалавекам на свеце, але ненадоўга


Іспанскі прадпрымальнік Амансіа Артэга, заснавальнік сеткі крамаў «Zara», выйшаў на першае месца ў Сусветным рэйтынгу мільярдэраў «Forbes», пацясніўшы заснавальніка «Microsoft» Біла Гейтса, але лідарства было нядоўнім.

Маёнтак Артэга дасягнуў памеру $ 78,6 млрд. Паводле «Forbes», за апошнія суткі іспанскі бізнесмен разбагацеў на $ 3,9 млрд. Некалькі гадзінаў ён займаў першы радок гэтага рэйтынгу, да моманту, пакуль  гаманец Біла Гейтса не патаўсцеў на 1.4 % ад агульнага памеру маёнтку, які цяпер складае $ 79,2 млрд. Трэцяе месца заняў інвестар Уорэн Бафет, які валодае сумай $ 64,3 млрд.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў