Заробкі ў адукацыі: амаль кожны трэці працаўнік мае менш за $ 160


Афіцыйная статыстыка распавяла пра малыя заробкі беларусаў.

З дадзенымі можна азнаёміцца ў зборніку Белстату «Праца і занятасць у Рэспубліцы Беларусь, 2016».

У ім паведамляецца, што 29,4 % працаўнікоў адукацыі маюць заробак, меншы за 300 рублёў ($ 155). Прычым гаворка пра налічаны заробак, на рукі выдаюць менш.

Чытайце таксама >>> «Першай справаю начальнік загадаў павысіць яму заробак». Як змагаюцца з карупцыяй на вёсцы

У той жа час амаль 40 % працаўнікоў у сферы аховы здароўя і сацыяльных паслугаў зарабляюць менш за 400 рублёў ($ 205).

За першыя сем месяцаў года сярэдні заробак у Беларусі склаў 706 рублёў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў