Заробак паловы беларусаў – меншы за сярэдні на 200 рублёў


Узровень дабрабыту ў краіне адлюстроўвае не сярэдні, а медыянны заробак.

Белстат падлічыў леташні медыянны заробак беларусаў. Гэтак, у лістападзе 2017-га сярэдні заробак у Беларусі склаў Br 836,9, а медыянны – усяго Br 635,4.

Медыяна заробкаў – больш паказальная, бо ўлічвае разрыў у даходах насельніцтва. Уявім сабе 10 чалавек, якія зарабляюць адпаведна 101, 102, 103, 104, 105, 106, 107, 108, 109 і 10 тысячаў рублёў. Іхны сярэдні заробак будзе больш за тысячу, але медыянны – толькі 105 рублёў.

Медыяна – гэта заробак чалавека, сярэдняга ў шэрагу: то бок, палова працаўнікоў зарабляе менш за гэтую лічбу, другая ж палова зарабляе больш.

Такім чынам, 50 % беларусаў атрымліваюць на 201,5 рубель менш, чымся сярэдні заробак па краіне.

Такі падлік Нацыянальны статыстычны камітэт праводзіць раз на паўгода. Вылічэнне ж ступені сацыяльнага расслаення насельніцтва паказала, што беларусы, якія маюць высокі заробак, атрымліваюць у 4 разы больш за нізкааплатную працу ў краіне.

ДД

Стужка навінаў