«Запомнім гэта на ўсё жыццё!» БАТЭ запрашае на матч супраць «Александрыі»


У чацвер 17 жніўня барысаўскі клуб у межах першага матчу раўнду плэй-оф Лігі Еўропы прыме ўкраінскую «Александрыю».

Гульня пачнецца а 20:00 на «Барысаў-Арэне».

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, паслязаўтра ўвечары ў Барысаве ўсталюецца воблачнае надвор’е з тэмпературай каля + 23 градусаў. Магчымыя ападкі.

БАТЭ просіць заўзятараў апранаць жоўтыя саколкі і ад пачатку і да канца матчу горача падтрымліваць клуб.

Барысаўскі клуб зрабіў відэа (глядзі вышэй), у якім згадваюцца былыя поспехі барысаўцаў у еўракубках.

«Прыходзь на «Барысаў-Арэну». Мы зноў пабачым гэта і мы зноў запомнім гэта на ўсё жыццё!» – гаворыцца ў відэароліку.

Пасля пяці тураў у чэмпіянаце Украіны «Александрыя» ідзе на 10-м месцы, маючы ў сваім актыве 3 ачкі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў