Замірэнне ў Сірыі можа наступіць 27 лютага


Аднак сірыйскія паўстанцы не ўпэўненыя ў надзейнасці вызначанага пагаднення.

Дамоўленасць пра рэжым спынення агню абмеркавалі Оўбама і Пуцін падчас тэлефонная размовы. Верагодна неўзабаве адбудзецца іх асабістая сустрэча.

«Толькі што адбылася тэлефонная размова з прэзідэнтам ЗША Баракам Оўбамам. Ініцыятыва размовы зыходзіла ад расейскага боку, але зацікаўленасць бясспрэчна была ўзаемнай. У ходзе гутаркі мы ўхвалілі сумесныя заявы Расеі ды ЗША ў якасці Міжнароднай групы падтрымання Сірыі аб спыненні баявых дзеянняў у гэтай краіне», – заявіў кіраўнік Расеі.

Дасягнутыя дамоўленасці не распаўсюджвацца на дзве тэрарыстычныя групоўкі, якія дзеяць у Сірыі – «Ісламскую дзяржаву» ды «Фронт Ан-Нусры».

У апублікаваным пагадненні адзначаецца, што ВКС Расеі і ВПС Сірыі перастануць наносіць удары па апазіцыйных групах. Для абмену інфармацыяй па Сірыі Расея ды ЗША створаць «гарачую лінію».

Што праўда, не ўсе вераць у дзейнасць дамовы. На думку кіраўніка фракцыі Сірыйскай свабоднай арміі «Армія Ярмука» Башара Аз-Зоубі, замірэнне ненадзейнае, бо дазволіць біць па паўстанцам там, дзе іх пазіцыі стыкаюцца з пазіцыямі «Джебхат-ан-Нусры».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў