Замірэнне ў агні: за содні баевікі 112 разоў нанеслі ўдары па пазіцыях ўкраінскіх войскаў


Адначасова з тым у АТА адзначаюць, што інтэнсіўнасць абстрэлаў на луганскім і данецкім напрамках скарацілася.

Ноч у горадзе прайшла спакойна, баявыя дзеянні не вядуцца, паведамляе сайт мэрыі Данецку.

«Абстрэлы вядуцца ў асноўным са стралковай зброі і гранатамётаў… Усяго за содні тэрарысты 112 разоў нанеслі агнявыя ўдары па сілах АТА. Украінскія вайскоўцы адкрывалі агонь толькі ў адказ», – паведаміў спікер штабу АТА Анатоль Стэльмах.

Таксама ён адзначыў, што ўздоўж лініі баявога сутыкнення ў кірунках Дэбальцава і Данецку накірунках назіралася актыўнасць беспілотных лятальных апаратаў, піша 112.ua.

Паводле начальніка УМУС Украіны ў Данецкай вобласці Вячаслава Аброськіна, тэрарысты ўзнавілі абстрэлы жылых дамоў у Дэбальцава.

 

Раней сепаратысты заяўлялі, што «пакідаюць за сабой права» абстрэльваць паселішча, паколькі лічаць яго «сваёй тэрыторыяй», а кіраўнік самаабвешчанай ДНР Аляксандр Захарчанка загадаў украінскім вайскоўцам «арганізавана пакінуць горад без зброі і тэхнікі».

Рэжым спынення агню ў зоне АТА дзее з 00:00 15 лютага.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў