Замежныя візіты Лукашэнкі вядуць да падзення экспарту?


Палітолаг Рыгор Астапеня заўважыў дзіўную залежнасць паміж замежнымі ваяжамі кіраўніка Беларусі і абваламі беларускага экспарту ў краінах, дзе пабываў Аляксандр Рыгоравіч.

«Беларускі экспарт абваліўся ў большасці краінаў, з чыймі кіраўнікамі сустракаўся Лукашэнка. Па выніках студзеня-траўня 2016-га (у параўнанні з аналагічным перыядам 2015-га) беларускі экспарт нязначна ўпаў у трох з 12 выпадкаў і літаральна абваліўся ў шасці. А лідарам у зніжэнні беларускага экспарту стаў «стратэгічны партнёр» Кітай, на які гэтак разлічваюць улады Беларусі. За першыя пяць месяцаў Беларусь туды прадала тавараў на $ 76 млн або амаль у пяць разоў менш, чым у студзені-траўні 2015-га», – піша эксперт у артыкуле на сайце ideaby.org. У якасці доказу сваёй тэорыі Рыгор Астапеня прыводзіць афіцыйную статыстыку.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Паводле эксперта, Лукашэнка верыць у «традыцыйны гандаль па прынцыпе нешта за нешта». «На практыцы гэта не працуе, бо пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам ніхто не хоча набыць партыю МАЗаў», – запэўнівае Астапеня.

«Калі адкідваць сустрэчу «нармандскай чацвёркі» ў Менску і візіт у ЗША (Лукашэнка лятаў туды на выступ у ААН – заўв. belsat.eu), беларускі кіраўнік сустрэўся за год з 12 прэзідэнтамі або прэм’ер-міністрамі і ў 9 выпадках з 12-ці адбываўся абвал. Найбольш балючым для Беларусі быў абвал у гандлі з Кітаем. Паводле афіцыйнай статыстыкі, за першыя 5 месяцаў 2016-га экспарт з гэтай краінай упаў у 5 разоў. Гэта звязана ў першую чаргу з тым, што Беларусь не здолела падпісаць калійны кантракт з Кітаем», – адзначыў у размове з «Белсатам» Рыгор Астапеня.

З міні-даследавання вынікае, што Аляксандр Лукашэнка – гэта «не чорная метка для беларускага экспарту». У 2016-ым Беларусь прадала болей тавараў Грузіі (138,6 %) і Туркменістану (141,3 %). Нязначна вырас экспарт у Пакістан (на 2,3 %). Аднак…

«Гэтыя краіны маюць маргінальнае значэнне ў сусветнай эканоміцы і не ў стане нам замяніць Кітай», – тлумачыць Астапеня.

Паводле эксперта спад беларускага экспарту звязаны са зніжэннем канкурэнтаздольнасці беларускіх прадпрыемстваў.

«Гэта бачна на прыкладзе МАЗу, які страчвае свае пазіцыі на расейскім рынку. Туды прыходзяць кітайскія і японскія вытворцы, якія захопліваюць рынак і ў выніку Беларусі няма куды дзяваць прадукцыю», – канстатуе эксперт.

Фота: ideaby.org

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў