Замежным турыстам у Беларусі трэба паказваць балоты і партызанскі лагер


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGUENuZEdMaFBkeGclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Беларускімі замкамі ды палацамі замежніка не здзівіш, кажа фатограф Сяргей Плыткевіч.

З выдатных мясцінаў, якія ў стане прыцягнуць замежнікаў, Сяргей Плыткевіч называе самае вялікае верхавое балота ў Еўропе – Ельню:

«Гэта не проста балота, там ёсць такое возера курганістае, дзе 200-250 маленькіх астраўкоў. Яны выглядаюць казачна. Асабліва ўвосень, калі вада сіняя, а астраўкі жоўтыя».

А вось у Шумілінскім раёне ёсць заказнік «Казляны» з іншым цудам:

«Балота, і на ім, наадварот, шмат маленькіх азёраў ад 20 да 100 квадратных метраў […] Калі рассыпаныя гэтыя гарошыны, зверху – гэта фактычна не Беларусь», – захапляецца суразмоўца.

На поўначы ж ёсць Краснабоская пушча, дзе фактычна пачынаецца тайга. «Там з’явіўся чалавек, які пабудаваў цудоўнейшы гатэльны комплекс. Паляўнічая гаспадарка, дарогу пабудаваў, царкву зрабіў на месцы спаленай вёскі. Ёсць там і партызанскі лагер, звязаны з Пятром Машэравым, вырашылі зрабіць цэлы комплекс – «партызанскую зону», – дадае Сяргей Плыткевіч.

Гэта фрагмент тэледыскусіі з праграмы «Два на два», якая выходзіць на «Белсаце» штоаўторак а 19:00.

У апошняй праграме Сяргей Плыткевіч і Павел Бераговіч з фонду «Вяртанне» абмяркоўвалі, чаму па Беларусі мала падарожнічаюць не толькі замежнікі, але і самі беларусы. Глядзець праграму «Два на два» цалкам.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў