Замежных турыстаў ужо сёлета могуць упусціць без віз у Беларусь


Пра магчымасць для замежнікаў наведваць нашу краіну без візы заявіў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партны.

Адпаведны дакумент, паводле яго, «у высокай ступені гатовасці».

Права на бязвізавы ўезд на пяць дзён могуць атрымаць турысты з бяспечных у міграцыйным плане краінаў і якія будуць уязджаць праз Нацыянальны аэрапорт «Менск».

У Беларусь – без візы. Ці стане сінявокая даступнай для замежнікаў?

У Горадню без візы, але з пропускам. Новыя падрабязнасці

Прыняцце дакументу актыўна падтрымліваюць Міністэрства спорту і турызму, Мінэканомікі і МЗС, аднак «ёсць пэўныя сумневы з боку сілавых ведамстваў», заявіў ён.

Паслабленне візавага рэжыму для іншаземцаў пачалося з Аўгустоўскага каналу. Згодна з планамі Міністэрства спорту і турызму ад 23 кастрычніка разам з прылеглымі тэрыторыямі Горадня стане першым беларускім горадам, які замежнікі з ЕЗ змогуць наведаць без візы.

ДР belsat.eu паводле interfax.by

Глядзі таксама
Каментары