Замежнікі змогуць наведваць Белавежскую пушчу без візаў


Замежным грамадзянам можна будзе да 3-х дзён знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парку без візаў.

Адпаведны ўказ №115 ад 9 сакавіка 2015 года апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. Адна з яго мэтаў – развіццё транспамежнага турызму. Бязвізавы рэжым будзе працаваць у пункце пропуску «Перэраў-Белавежа».

Падставай для бязвізавага ўезду ў Беларусь, выезду з краіны і часовага знаходжання на тэрыторыі нацыянальнага парку з’яўляецца дакумент, які дае права замежніку на наведванне парку.

Згодна з указам, Савет Міністраў цягам трох месяцаў распрацуе і зацвердзіць форму дакументу, які акрэсліць парадак наведвання парку «Белавежская пушча» замежнымі грамадзянамі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў