Замежнікі ўсё часцей адпачываюць у Беларусі


За восем месяцаў беларускія здраўніцы наведалі амаль 160 тысяч гасцей з замежжа.

Беларускія здраўніцы прыцягваюць гасцей з іншых краін. За першыя восем месяцаў бягучага года ў нашай краіне адпачылі і падлячыліся 159,5 тысяч замежнікаў, паведамляе БелТА.

«Можна канстатаваць, што створаны спрыяльны імідж санаторна-курортных і аздараўляльных арганізацый Беларусі на знешнім і ўнутраным турыстычных рынках. Гэта дазваляе забяспечыць павелічэнне даходаў ад экспарту паслугаў», – адзначыў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва пры Савеце Міністраў Генадзь Балбатоўскі.

Экспарт паслугаў за 8 месяцаў бягучага года дасягнуў 974 млрд рублёў, што на 20% больш у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў