Замест Ёзэфа Блятэра: новага прэзідэнта FIFA могуць абраць 16 снежня


Выбары пройдуць у Цюрыху на кангрэсе арганізацыі. Дакладная дата будзе адобрана ў ліпені. Пра гэта паведамляе «ВВС» са спасылкай на свае крыніцы.

Усяго ў FIFA 209 асацыяцый-членаў, якія мяркуецца, прымуць удзел у галасаванні.

Цяпер арганізацыю на правах выконваючага абавязкі прэзідэнта ўзначальвае Ёзэф Блятэр.

На пачатку чэрвеня ён заявіў, што пакідае сваю пасаду – праз чатыры дні пасля свайго пераабрання. Апошнія выбары кіраўніка ФІФА адбываліся на фоне карупцыйнага скандалу і затрыманняў высокапастаўленых чыноўнікаў Міжнароднай федэрацыі футбольных асацыяцый. Пасля з’явілася інфармацыя пра тое, што ФБР расследуе прысуджэнне ФІФА права Расеі прыняць чэмпіянат свету па футболе ў 2018 годзе.

Цень на рэпутацыю Блятэра кінула і прызнанне Футбольнай асацыяцыяй Ірландыі факту атрымання хабару ад кіраўніка ФІФА ў памеры 5 млн еўра ў 2009-м. Ірландцы сцвярджаюць, што хабар ім прапанавалі, каб яны не абскарджвалі вынік матчу супраць зборнай Францыі.

Чытайце таксама: Скандал у ФІФА

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў