Залаты запас Нацбанку Беларусі скараціўся на 100 кг


Пра гэта сведчаць дадзеныя галоўнага банку краіны, паведамляюць naviny.by.

У 2014 г. залаты запас Нацбанку Беларусі вырас на 1,5 тоны і ў студзені 2015-га складаў 36,5 тонаў. Але да ліпені гэтага года паспеў скараціцца на 100 кг.

Залаты запас Нацыянальнага банку Беларусі складаецца з золата (пераважная доля), а таксама серабра, плаціны і паладыя. Цягам 2013 г. залаты запас вырас на 1,7 тоны. А ў 2012 г. ён павялічыўся на 1,6 тоны.

Глядзіце таксама >>> Здавай рублі, скупай валюту, пакуль яна яшчэ ёсць

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў