«Залаты мяч» – ізноў у Раналду


Уладальнікам гэтай узнагароды нападнік клубу «Рэал Мадрыд» стаў у чацвёрты раз за сваю кар’еру.

Раней Крыштыяну Раналду выйграваў «Залаты мяч» у 2008, 2013 і 2014 гадах і восем разоў быў уключаны ў лік намінантаў на прэмію.

Рэкорд па колькасці «Залатых мячоў» на сёння належыць аргентынскаму футбалісту, нападніку «Барсэлоны» Льёнэлю Мэсі, які пяць разоў станавіўся ўладальнікам гэтай узнагароды: у 2009, 2010, 2011, 2012 і 2015 гадах.

Узнагарода «Залаты мяч» была заснавана галоўным рэдактарам часопісу «France Football» у 1956 годзе: раз на год спартовыя журналісты выбіраюць лепшага футбаліста ў Еўропе.

У 2010 годзе «Залаты мяч» быў аб’яднаны з прызам «Гулец года ФІФА» – ўзнагарода атрымала назву «Залаты мяч ФІФА».

Сёлета ў верасні часопіс спыніў супрацу з ФІФА і абвясціў пра вяртанне старога фармату выбару пераможцы.

Сам Раналду на ўручэнні ўзнагароды прысутнічаць не змог, бо цяпер знаходзіцца ў Японіі.

ДД

Стужка навінаў