Залатое смецце: у Гомлі за апошнія 8 месяцаў патрацілі 56 млрд рублёў


Самая затратная частка – збор і вываз смецця. На кантэйнерныя пляцоўкі, набыццё і абслугоўванне кантэйнераў, транспарту, паліва, заробак работнікам сышло звыш 37 млрд. рублёў.

На абясшкоджванне, пераапрацоўванне і сартаванне адкідаў затрачана 175 млрд. рублёў, а на пахаванне смецця – амаль 1,5 млрд рублёў.

Пры гэтым, тарыф на аказанне паслугі па зборы, вывазу і абясшкоджванню ТКО на чалавека складае ўсяго каля 7 тысяч рублёў у месяц.

Камунальнікі адзначаюць: пры паасобным зборы смецця выдаткі на пахаванне значна змяншаюцца, піша «kp.ru».

На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца прыкладна 1 млрд тон адкідаў розных тыпаў.  Кожны год беларусы выкідаюць больш трох мільёнаў тон смецця. Амаль 60 % гэтай масы – бытавыя адкіды насельніцтва.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў