Закон для тых, хто стаміўся жыць. Урад Нідэрландаў падрыхтаваў новы законапраект аб эўтаназіі


Аўтары законапраекту прапануюць дазволіць эўтаназію пажылым людзям без смяротных захворванняў.

Калі закон будзе прыняты, памерці зможа кожны, хто лічыць, што «пражыў сваё жыццё», піша «The Guardian».

Выданне спасылаецца на ліст міністраў аховы здароўя і юстыцыі ў парламент. У ім чыноўнікі пішуць, што людзі «з узважанай пазіцыяй, якія лічаць, што яны пражылі сваё жыццё, павінны мець магчымасць скончыць яго годна пры ўмове захавання строгіх крытэрыяў адбору».

У законапраекце не вызначаны ўзрост, з якога можна будзе прасіць аб эўтаназіі без медычных паказанняў.

Нідэрланды легалізавалі эўтаназію ў 2002 годзе. Цяпер папрасіць аб эўтаназіі могуць толькі людзі, якія пакутуюць на смяротныя хваробы.

У 2015 годзе ў Нідэрландах зарэгістравалі 5500 смерцяў з дапамогай эўтаназіі (3,9 % ад усіх смерцяў у краіне).

ЮВ, belsat.eu, паводле theguardian.com

Стужка навінаў