Заключнае слова Лукашэнкі: «Усяго добрага! Да пабачэння! Беражыце сябе»


Фота: belta.by

Пасля кароткай і стрыманай прамовы Лукашэнка моўчкі паслухаў дзяржаўны гімн, і сыходзячы з палацу ледзь не працытаваў расейскага прэм’ера: «Усяго добрага! Да пабачэння! Беражыце сябе», – сказаў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка чытаў з паперкі: «Ніхто акрамя беларусаў не можа вырашаць, як развівацца, якім законам быць на нашай зямлі».[/vc_column_text][vc_column_text]Дэлегатам зачыталі рэзалюцыю Усебеларускага народнага сходу. Адна з удзельніцаў Сходу хацела прагаласаваць супраць рэзалюцыі, але ў апошні момант перадумала.

Рэдактар «саўбелкі» Павел Якубовіч уважліва слухае пастулаты рэзалюцыі пра неабходнасць развіваць бізнес і мадэрнізаваць «некаторыя» прадпрыемствы[/vc_column_text][vc_single_image image=”217698″ img_size=”large”][vc_column_text]Глядзіце таксама >>> Новая пяцігодка – старыя абяцанні

У рэзалюцыі адзначаецца, што рэалізацыя Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады забяспечыла захаванне палітычнай стабільнасці, устойлівай эканомікі і сацыяльнай абароны насельніцтва, але праз негатыўныя вонкавыя і ўнутраныя фактары асноўныя прагнозныя паказнікі не былі дасягнутыя.

23 чэрвеня ў Менску распачаўся другі дзень Пятага народнага Усебеларускага сходу. Мерапрыемства скончылася кароткай прамовай Аляксандра Лукашэнкі.

22 чэрвеня падчас свайго выступу Лукашэнка Патлумачыў, чаму беларусы збяднелі, і параіў цярпець. «Беларусы – людзі мудрыя, яны выдатна бачаць, што адбываецца ў свеце, разумеюць сапраўдныя прычыны і складанасці. І разумеюць, што ў цяперашніх умовах самыя дарагія нашыя каштоўнасці – гэта мір у краіне, незалежнасць, бяспека кожнага», – заявіў кіраўнік Беларусі.

Глядзіце таксама >>> «Працаваць і раздзявацца». Самае цікавае з Усебеларускага сходу[/vc_column_text][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў