Закамуфляваная прымусовая праца: Алег Волчак каментуе прапанову Шуневіча аб працаўладкаванні былых зэкаў


16 жніўня дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва «БелТА» паведаміла пра стварэнне ў межах крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС спецыялізаванага сельгаспрадпрыемства для працаўладкавання былых вязняў. Такую ініцыятыву агучыў кіраўнік МУС Ігар Шуневіч.

У якасці эксперыментальнай базы было абрана КСУП «Хутар-Агра» у Светлагорскім раёне.

«Гэта закамуфляваная форма прымусовай працы», – кажа былы следчы пракуратуры, праваабаронца Алег Волчак.

Праваабаронца таксам прыгадаў, што падобная практыка мела месца ў Расейскай імперыі і ў СССР. «Нічога добрага з гэтага не выйдзе», – упэўнены Волчак.

Былы следчы таксама выказаў думку, што МУС натхніўся дэкрэтам аб «дармаедах» і спрабуе паказаць сваю актыўнасць у барацьбе з беспрацоўем.

«Шуневіч несамастойная фігура. Ён не распрацоўваў гэтыя наватарскія ідэі самастойна», – мяркуе Волчак.

Паводле Ігара Шуневіча, прававога рашэння на перадачу ў структуру крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС КСУП «Хутар-Агра» пакуль няма.

Больш у відэаматэрыяле!

belsat.eu

Стужка навінаў