Заіка: Беларусь шантажуе Расею сваім сяброўствам


Эканаміст Леанід Заіка патлумачыў, якое месца займае шантаж у беларускай палітыцы.

«Беларускі шантаж уключае ў сябе самае простае. Гэта тое, што ў Расеі зараз па сутнасці няма сяброў. Беларусь адзіная краіна, якую расейцы могуць назваць надзейным сябрам. Як толькі мы бачым, што беларускае тэлебачанне і прэзідэнт пачынаюць гаварыць пра Расею нейкія непрыемныя рэчы, то гэта звязана з тым, што адбыўся нейкі збой, асабліва ў пастаўках нафты», – адзначыў Леанід Заіка.

Каментар эканаміста быў запісаны для праграмы «Эксперт», якую можна глядзець он-лайн на нашым сайце па нядзелях а 18:55.

ЗК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары