Захоп закладнікаў у Турцыі. Паліцыя пачала штурм тэрарыстаў


Тэрарысты леварадыкальнай групоўкі «Рэвальцыйная Народна-Вызваленчая Партыя-Фронт» захапілі пракурора Мэхмета Сэлім Кіража ў стамбульскім судзе, які ўзначальваў расследаванне забойства падлетка падчас антыўрадавых пратэстаў у 2013 годзе.

Інцыдэнт адбыўся 31 сакавіка. Раней баевікі заяўлялі, што пракурор будзе забіты, калі іх патрабаванні не будуць выкананыя.

Радыкалы вінавацяць у забойстве хлопца кіруючую Партыю справядлівасці і патрабуюць пакарання супрацоўнікаў паліцыі, адказных за смерць падлетка. Будынак суда ачэплены. Паліцыя пачала перамовы з нападнікамі. З’явілася інфармацыя пра штурм пракуратуры.

У 2013 годзе 14-гадовы Беркін Эльван атрымаў крытычныя траўмы ад стрэлу слезацечным газам у галаву калі ішоў у краму за хлебам. Пасля дзевяці месяцаў у коме ён памёр, што выклікала закалоты па ўсёй Турцыі.

У гэтым месяцы пратэстоўцы адзначылі пратэстамі гадавіну смерці Беркін Эльвана.

Маці Беркін Эльвана звярнулася з заявай да захопнікаў і папрасіла вызваліць пракурора, бо ня хоча нічыёй смерці.

ГВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары