Свет здзіўлены вынікамі прэзідэнцкай гонкі у Польшчы. Медыі называюць другую туру выбараў «шакуючай паразай дзеючага прэзідэнта Камароўскага».
Гэтага не прадбачыў ніводны перадвыбарчы экзіт пол, піша газета «Wyborcza». Згодна з папярэднім падлікам галасоў Камароўскага, які набраў 32,6 %, абыходзіць кандыдат ад партыі «Закон і справядлівасць» Анджэй Дуда (34,5 %). На трэцім месцы (20,5 %) – вядомы сваімі анархічнымі поглядамі рок-музыка Павел Кукіз.
Папярэднія вынікі і аб’яўленне другога туру паказваюць на тое, што дзейны кіраўнік можа не дачакацца перавыбрання. Раней рэйтынг «правільнага» Камароўскага быў непахісным – яго падтрымлівала большая частка грамадства. Гэтым разам сацыяльныя апытанні далі «гісторыку і бацьке пяці дзяцей» толькі 40 % галасоў палякаў, што для Камароўскага з яго бездакорным іміджам рэкордна мала.
Многіх расчаравала, што падчас сваёй 5-адовай кадэнцыі, ён падпісаў праекты падвышэння 21 падатка, хоць падчас перадвыбарчай кампаніі 2010 года абяцаў гэтага не рабіць.
Другі тур прэзідэнцкіх выбараў прызначаны на 24 траўня.
ДР, belsat.eu