Захавальніцу фондаў Віцебскага цэнтру сучаснага мастацтва падазраюць у яго падпале


Захавальніца фондаў, якая на момант пажару была на месцы, распавяла, што ў Цэнтр нібыта ўварваўся невядомы, які і падпаліў падсобнае памяшканне.

Пажар паспелі хутка лакалізаваць і патушыць, але агонь пашкодзіў маёмасць: закапціў сцены і столь.

Следчыя не паверылі ў версію пра невядомага зламысніка. У дачыненні да супрацоўніцы музею распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 218 (Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненае грамадска небяспечным спосабам), гэта пацвердзілі ва ўпраўленні СК па Віцебску.

За наўмысны падпал белрускае заканадаўства прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Следчыя дапыталі захавальніцу фондаў, а таксама сведкаў, прызначылі экспертызы. Цяпер вызначаюць суму шкоды, нанесенай Цэнтру. Пры гэтым ацаніць суму дакладна цяжка – творы мастацтва, што захоўваліся ў Цэнтры, ніколі не былі ацэненыя. Акрамя твораў агонь знішчыў частку ўліковых дакументаў.

Вядома, што на дадзены момант жанчына не ўзятая пад варту. а знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Што цікавага ёсць у ВЦСМ?

Віцебскі музей сучаснага мастацтва, на базе якога сёння працуе Цэнтр, быў створан цягам 1918-1920 гадоў па ініцыятыве мастака Марка Шагала.

Тут пастаянна ўтрымліваецца калекцыя твораў Малевіча, Розанава, Пэна. Акрамя таго, перыядычна змяняецца часовая экспазіцыя, праводзяцца лекцыі і акустычныя канцэрты.

У лістападзе 2017 года рэзананс набыла выстава «Час жанчын», у межах якой віцебская мастачка Настасся Ганчарова прадэманстравала незвычайны арт-аб’ект – галаву Леніна са студзеня. Ужо праз пару дзён пасля адкрыцця выстава спыніла працу.

«Ветэраны не зразумеюць». У Віцебску закрылі выставу з халадцом у выглядзе галавы Леніна

КА, belsat.eu

 

Стужка навінаў