Захарчанка: Падпісанне дакументу з'яўляецца вялікай перамогай ДНР і ЛНР


Кіраўнікі самаабвешчаных рэспублік пракаментавалі падпісанне дакументу, распрацаванага лідарамі «нармандскай чацвёркі».

Лідар ДНР Аляксандра Захарчанкі заявіў у Менску, што падпісанне стала вялікай перамогай для самаабвешчаных рэспублік. Лідар ЛНР Ігар Платніцкі сказаў пра «шанец для Украіны, каб змяніць Канстытуцыю і стаўленне».

«Мы дакладна ведаем, што Украіну чакаюць перамены дзякуючы жыхарам Данбасу», – адзначыў ён, – «перамога будзе за намі».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў