Захад расчараваны вынікамі выбараў


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/jpn7t2eRUs4″][vc_column_text]Дзень выбараў у Беларусі прайшоў у спакойна абстаноўцы. Але Менск павінен выконваць свае абяцанні перад міжнароднай супольнасцю. Такую заяву вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па вонкавай палітыцы і палітыцы бяспекі Фэдэрыкі Магерыні і камісара ЕЗ па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Ёганэса Гана распаўсюдзіў Еўрапейскі Звяз.

МАЯ КАЦЫЯНЧЫЧ, ПРЭС-САКРАТАРКА ЕЎРАКАМІСІІ:

«Вельмі важна, у якіх умовах праводзіліся прэзідэнцкія выбары. Мы працягваем заклікаць Беларусь, яе ўлады працаваць над паляпшэннем стасункаў з Еўрапейскім Звязам».

Пры гэтым у краінах ЕЗ адзначаюць, што сёння стасункі з Беларуссю пацяплелі, але галоўным чынам яны грунтуюцца толькі на эканоміцы. Вось толькі дыялог павінен будавацца на аснове дэмакратычных каштоўнасцяў ды правоў чалавека.

АЛЬГІРДАС БУТКЯВІЧУС, ПРЭМ’ЕР-МІНІСТР ЛІТВЫ:

«Беларусь не далучылася – што нас вельмі пазітыўна настроіла, – да эканамічных санкцый, якія ў дачыненні да Еўразвязу і ў дачыненні да нас прымяняе Расея, і трэба прыняць да ўвагі і тое, што былі вызвалены палітычныя вязні, аднак мы чакаем ад Беларусі і іншых крокаў у кірунку дэмакратыі, бо такія крокі – гэта толькі пачатак».

У сваю чаргу ў ЗША наагул выбарамі, што адбыліся ў нашай краіне, расчараваныя.

МАРК ТОЎНЭР, ПРАДСТАЎНІК ДЗЯРЖДЭПАРТАМЕНТУ ЗША:

«У справаздачах АБСЕ і ПАРЕ адзначаныя сурёзныя праблемы з падлікам галасоў, фармаваннем складу тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісіяў, а таксама з адсутнасцю фундаментальных рэформаў у Беларусі, недасканаласцю прававой базы, якая рэгулюе выбары».

Ці гатовая Беларусь да зменаў у дэмакратычны бок? З аднаго боку сёння Лідзія Ярмошына прызнала справаздачу АБСЕ па выбарах дастаткова аб’ектыўнай і абяцала прааналізаваць заўвагі і зрабіць вывады. Але пакуль гэта толькі словы, раней кіраўніца ЦВК адмаўляла неабходнасць зменаў у выбарчае заканадаўства.

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ, МЕТАДОЛАГ, ФІЛОСАФ:

«Не раіў бы нікому чакаць нейкіх зменаў наагул у выбарчым працэсе, заканадаўстве. Хутчэй за ўсё ў гэтым выпадку рэжым перамог. Ён настаяў на тым, каб выбарчы працэс надалей быў цалкам падкантрольны рэжыму».

У сваю чаргу пацяпленне стасункаў з Захадам, а таксама заявы аб магчымым прыпыненні санкцыяў у дачыненні кіраўніцтва краіны, на думку эксперта, зусім не звязаныя з выбарамі.

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ, МЕТАДОЛАГ, ФІЛОСАФ:

«Тое, што адбываецца паміж Беларуссю і Еўропаю сёння тлумачыцца зусім не выбарамі, і зусім не паводзінамі беларускага рэжыму. Але міжнароднай абстаноўкаю. І Захаду вельмі важна не даць патрапіць Беларусі ў рэчышча Расейскай, крамлёўскай палітыкі».

Вось толькі ці магчыма рэалізацыя гэтай ініцыятывы, з увагі на тое, што на працягу ўсяго часу кіравання краінаю – больш за дваццаць гадоў – Аляксандр Лукашэнка будаваў інтэграцыю не з Захадам, але з Усходам. Але замест саюзу атрымалася залежнасць ад Крамля і Расеі.

Сяргей Скулавец, belsat.eu

Стужка навінаў