Захад адменіць санкцыі супраць беларускіх кампаніяў і шэрагу чыноўнікаў?


Як стала вядома «Белсату» з неафіцыйных крыніцаў, напярэдадні амбасадары краінаў Еўразвязу дамовіліся на ўмоўнае зняцце існых санкцыяў супраць шэрагу асобаў з Беларусі ды беларускіх кампаніяў.

Дэталі пагаднення пакуль утрымліваюцца ў сакрэце.

Раней, на пачатку верасня, міністр замежных справаў Бельгіі выступіў з заявай, што Еўразвяз не будзе пераглядаць пытанне санкцыяў да канца года.

Санкцыі Еўразвязу дзейнічаюць у дачыненні да 201 грамадзяніна Беларусі, сярод якіх кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка і ягоныя сыны, ды шмат іншых прадстаўнікоў уладаў. Акрамя таго ў спіс уваходзіць 18 юрыдычных асобаў.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў