Давід Вільдштайн: хвалю ўцекачоў справакавала Турцыя


Польскі журналіст, які пабываў на турэцка-сірыйскай мяжы, распавёў «Белсату» пра шляхі развязання іміграцыйнага крызісу ў Еўропе.

[vc_single_image image=”368434″ img_size=”large”]

«Я мяркую, што людзям трэба дапамагаць імігрантам. Пытанне – як? Сёння мы сустракаем меркаванні, якія я лічу брыдкімі атакамі. Гэтых людзей называюць брудным быдлам… З аднаго боку, ёсць лявацкі ўра-аптымізм, а з другога боку – дыскурс дэгуманізацыі», – адзначыў Давід Вільдштайн.

Каб зразумець, чаму Еўропу накрыла хваля эмігрантаў, трэба звярнуць увагу на тое, што адбываецца на турэцка-сірыйскай мяжы, прапаноўвае польскі журналіст.

«На жаль, яны могуць уцячы толькі ў Еўропу. Рэшта краінаў рэгіёну не хоча іх прымаць. Добра, мы можам сказаць, што багаты Кувейт ці Саудаўская Аравія маглі б іх прыняць, але яны не хочуць гэтага рабіць. Таму мы мусім гэта зрабіць… Варта разумець, што ўцякач з Сірыі – гэта не эканамічны імігрант з Косава. …Спецслужбы Еўропы мусяць заняцца фільтрацыяй гэтай плыні, каб разабрацца, хто імігрант, а хто тэрарыст. Яны ўжо тут. Не закрываць жа іх у лагерах», – мяркуе польскі журналіст.

Паводле Давіда Вільдштайна, Еўропа мусіць распачаць дыялог з Турцыяй, каб развязаць гэтую праблему, «бо праз некалькі гадоў мы не дамо рады і на мяжы давядзецца размясціць войска, якое будзе страляць па людзях».

Якім чынам развязаць праблему іміграцыйнага крызісу ў Еўропе, глядзіце ў праграме «ПраСвет».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў