Загадкі беларускай гісторыі: Старажытны Горадзен і ўнікальная гарадзенская архітэктура XII ст.


Хто заснаваў Горадню і хто заклаў у горадзе мураваныя цэрквы яшчэ ў XII стагоддзі? «Белсат» шукае адказы разам з гісторыкам Аляксандрам Краўцэвічам.

Як адкрылі Горадзен над Нёмнам? Колькі мураваных храмаў меў горад у XII стагоддзі? Дзе знаходзіўся галоўны гарадскі пасад у раннім сярэднявеччы? Чаму Горадню называлі горадам паляўнічых? Якія тайны яшчэ хавае падземная Горадня?

Больш стагоддзя навукоўцы дыскутавалі, дзе знаходзіўся адзін з самых старажытных беларускіх гарадоў – Горадзен, ці сённяшняя Горадня – у Палессі ці над Нёмнам. Урэшце знайшлі, у пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя.

Глядзіце наш відэааповед пра тое, як была адкрытая старажытная Горадня, што знайшлі археолагі і чаго яны яшчэ шукаюць.

Стужка навінаў