«Загадкі беларускай гісторыі»: Па слядах Францішка Багушэвіча


Гісторык Аляксандр Краўцэвіч распавядае гісторыю жыцця Францішка Багушэвіча, наведваючы родныя мясціны паэта.

Францішак Багушэвіч быў першым, хто назваў мову «адзежай душы». Паэтычна, але з навуковай дакладнасцю акрэсліў этнічныя межы Беларусі:

Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільні да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак…

Францішак Багушэвіч быў шляхцічам. І хоць паходзіў з небагатага роду, меў усе магчымасці, каб зрабіць кар’еру альбо разбагацець. Аднак выбраў іншы шлях – сялянскага адваката, беларускага паэта, дакладна ведаючы, што на гэтым полі дзейнасці не дасягне высокіх чыноў і не заробіць грошай. Адкуль такі выбар? Ці з асаблівага строю беларускай душы, чуйнай да людскога гора? Ці з асаблівай любові да краю і ягоных простых людзей? Чаму выхаваны ў польскай культуры пачаў пісаць беларускія вершы? Чаму ягоныя кнігі не друкаваліся ў Беларусі пры ягоным жыцці?

Каб адказаць на гэтыя пытанні, варта паехаць у родныя месцы Багушэвіча.

Стужка навінаў