Загадчыца менскага інтэрнату пералічыла сабе $ 5 тыс. за неіснуючага працаўніка


Пракуратура Ленінскага раёну Менску распачала дзве крымінальныя справы супраць загадчыцы інтэрнату.

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РУУС Менску Таццяна Кавалёва.

Праваахоўнікі атрымалі інфармацыю пра крадзеж грошай загадчыцай. У выніку праверкі ўсталявалі, што службовая асоба скрала больш за Br 10 тыс. (больш за $ 5 тыс.), якія налічваліся неіснуючаму працаўніку.

Акрамя таго, загадчыца ведала пра фіктыўнае ўладкаванне яшчэ двух працаўніц, упісвала ў справаздачы адпрацаваныя імі гадзіны, чым нанесла больш за Br 7 тыс. страты.

Пракуратура Ленінскага раёну сталіцы распачала крымінальныя справы паводле ч.3 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры) і ч.2 арт. 424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэксу Беларусі. Цяпер жанчыне пагражае да 6 гадоў зняволення.

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары