Загад Лукашэнкі: «Два пасёлкі кожны год дастань і пакладзі»


Падчас візіту ў Копысь Аляксандр Лукашэнка паставіў перад чыноўнікамі задачу штогод у кожнай вобласці аднаўляць і развіваць па два гарадскіх пасёлка.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Копысь зʼяўляецца прыкладам таго, як трэба ўладкоўваць пасёлкі гарадскога тыпу.

«Мы зрабілі адзін пасёлак. Усіх губернатараў сюды прывязём. З наступнага году ў кожнай вобласці два пасёлка кожны год дастань і пакладзі. Менавіта так, як тут, у Копысі, мы іх павінны прывесці ў парадак. Тады мы замыкаем вертыкаль аднаўлення краіны, пра якую я казаў: Менск, абласныя цэнтры, раённыя цэнтры (яны ўсе ў парадку, нават у Віцебскай вобласці), ніжэй ідзе аграгарадок (таксама ведаем, як рабіць), далей ідуць пасёлкі гарадскога тыпу і вёскі, дзе раней былі цэнтры абʼяднаных гаспадарак», – цытуе прэзідэнта яго прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў: штогод у кожнай вобласці неабходна аднаўляць і развіваць па два гарадскіх пасёлка.

«За пяцігодку ўсе прывядзем у парадак. Паралельна дабудоўваем, развіваем аграгарадкі. І не забываемся вёскі – былыя цэнтры і неперспектыўныя. Вось канцэпцыя развіцця нашай краіны. Мы не павінны засяродзіць усё насельніцтва ў Менску – будзе трагедыя для краіны», – адзначыў ён.

 

КА, belsat.eu

Стужка навінаў