Зацьменне, ВАлюТНЫ саюз, «грэчаскі FUCK» і эталон «Пагоні»


Агляд падзеяў тыдня. Навіны, якія не пакінулі нас раўнадушнымі.

Самае вялікае зацьменне за апошнія 16 гадоў + ТАЙМЛАПС

Таймлапс зацьмення для belsat.eu зняў Віктар Малышчыц – стваральнік праекту «Беларусь у абдымках зорак».

«Прыйшоў час пагаварыць». Пуцін прапанаваў Беларусі і Казахстану валютны саюз

У Астане прайшла сустрэча кіраўнікоў Расеі, Беларусі ды Казахстану.

Аўтар эталона «Пагоні» будзе судзіцца за «знявагі і сцёб» з герба

Старажытная Пагоня, якая цягам амаль тысячагоддзя лучыла нашых продкаў, цяперашніх беларусаў можа давесці да суда. Адзін з аўтараў эталону дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь першай паловы 1990-х, Уладзімір Крукоўскі, рыхтуе пазоў на выдавецтва «Кнігазбор» за кнігу Алеся Плоткі «Байсан».

Міністр фінансаў Грэцыі Варуфакіс паказаў Нямеччыне сярэдні палец

Нямецкі канал ARD прадэманстраваў відэа, на якім цяперашні міністр фінансаў Грэцыі заяўляе, што ягоная краіна павінна абвесціць дэфолт, «паказаць палец Нямеччыне і сказаць: ну, цяпер вы можаце вырашыць гэтую праблему самастойна».

Гадавіна смерці Кастуся Каліноўскага ў Вільні

Прадстаўнікі беларускай дыяспары, госці з Беларусі, літоўцы, латышы ды ўкраінцы ўшанавалі памяць беларускага героя ў сталіцы Літвы. Ля месца забойства беларускага героя міністэрства абароны Літвы зарганізавала ганаровую варту. Вайскоўцы ўрачыста ўсклалі кветкі ля помніка паўстанцам.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары