Забылі, куды заехалі: Ва Украіне беларусаў прымусілі зняць георгіеўскія стужкі з аўтаў


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

Актывісты разам з міліцыяй ды СБУ правялі тлумачальную гутарку з беларусамі, якія прыехалі ў Жытомірскую вобласць з георгіеўскімі стужкамі.

Інцыдэнт адбыўся 11 чэрвеня на аўтастянцы каля цэнтральнага рынку гораду Корасцень Жытомірскай вобласці. Беларусы пакінулі там машыны, да якіх былі прычэпленыя георгіеўскія стужкі.

«Гэта тыя стужкі, якімі сепаратысты на Данбасе ўпрыгожваюць сваю тэхніку, ідэнтыфікуюць сваіх байцоў і ўпрыгожваюць псеўдасцягі. Таму нядзіўна, што яны адразу былі заўважаныя актывістамі гораду, якія адразу выклікалі міліцыю ды СБУ. А каб беларусы не змаглі на сваіх машынах уцячы, актывісты перакрылі сваймі аўтамабілямі ім выезд», – апісваецца інцыдэнт у «Facebook»-суполцы «Наш Коростень».

Міліцыянты прыехала аператыўна, аформілі пратакол і правяла тлумачальную размову з беларусамі.

«Беларусы, якіх заўсёды мы прымалі гасцінна, зразалі стужкі дрыготкімі рукамі, і паабяцалі, што больш не будуць», – напісана ва ўсё той жа суполцы ў «Facebook».

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Актывісты нагадваюць, што ў Данецку сепаратызм пачынаўся з георгіеўскіх стужак і расейскіх сцяжкоў, пасля былі таблічкі «Пуцін выратуй!», а цяпер там вайна.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў