Забойца з Арланда быў псіхічна неўраўнаважаны


Былая жонка Амара Маціна распавяла, што ён збіваў яе і забараняў тэлефанаваць сваякам. Сітора Юсуф выйшла замуж за Маціна ў 2009 годзе, а ў 2011 годзе яны развяліся.

Жанчына адзначыла, што ён злоўжываў стэроідамі, адрозніваўся гамафобнымі поглядамі ды хацеў працаўладкавацца ў паліцыю, аднак ніякай схільнасці да радыкальнага ісламізму ў яго не было.

Reuters паведамляе, што Мацін амаль 10 гадоў прапрацаваў у найбуйнейшай ахоўнай арганізацыі свету G4S, дзе нашэнне зброі ўваходзіла ў яго прамыя абавязкі. Цяпер высвятляецца, ён страляў з працоўнай зброі альбо асабістай.

Амерыканскія СМІ сцвярджаюць, што Мацін мог звязацца з радыкальным імамам, якога ў 2015-ым вызвалілі з турмы. Робертсан мог набраць паслядоўнікаў, якія былі гатовыя здзяйсняць тэракты. Маціна залічылі ў мусульманскую духоўную семінарыю Робертсана, паведамляе Foxnews.

Незадоўга да трагедыі Мацін патэлефанаваў у паліцыю і паведаміў, што ён прысягнуў «ісламскай дзяржаве». Пазней ІД узяло на сябе адказнасць за масавую стральбу ў клубе.

У ноч на 12 чэрвеня ў гей-клубе «Pulse» пачалася страляніна, пазней злачынца захапіў закладнікаў. Загінулі 50 асобаў, яшчэ 53 шпіталізавалі.

ДР, паводле bbc.com

Стужка навінаў