Забойства ў цені Крамля: «у яго стралялі, ён упаў, але стаў падымацца»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMEtQN2dCcWp1bnMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Падрабязнасці жыцця і смерці самага вядомага расейскага апазіцыянера ў нямецкім дакументальным фільме «Барыс Нямцоў – забойства ў цені Крамля».

У пятніцу, а 22:15, пасля праграмы «ПраСвет», глядзіце ў анлайн-трансляцыі на нашай старонцы. Фільм таксама зʼявіцца ў анлайн-трансляцыі ў суботу, 28 траўня, а 17:10 і а 01:05.

«У яго былі жанчыны, але ён старанна гэта хаваў, – усміхаецца жонка Барыса Нямцова. – Але ў мяне не было ілюзіяў».

«У яго стралялі, ён упаў… І вось гэта вельмі нямцоўская рыса: атрымаўшы першыя выстралы, ён стаў падымацца», – узгадвае ягоны паплечнік Ілля Яшын.

У стужцы вы пабачыце не толькі шчырыя ўспаміны ягоных блізкіх і паплечнікаў (сярод іх – Міхаіла Хадаркоўскага і экс-чэмпіёна свету па шахматах Гары Каспарава), але і мноства архіўных кадраў. Гэта не толькі гісторыя самага яркага расейскага апазіцыянера, але і магчымасць зазірнуць за кулісы расейскай палітыкі.

Барыс Нямцоў быў забіты ў ноч на 28 лютага 2015 года. У студзені 2016 года Следчы камітэт Расеі (СКР) абвясціў пра заканчэнне расследавання справы. Па абвінавачванні ў забойстве затрыманыя пяць чалавек. Гэта Заур Дадаеў, Анзор і Шадзід Губашавы, Тамярлан Эскерханаў і Хамзат Бахаеў. Усе яны знаходзяцца пад вартаю.

Замоўцам і арганізатарам злачынства следства лічыць былога байца батальёна «Поўнач» МУС Чэчні Руслана Мухудзінава. Яго абвясцілі ў вышук. Матэрыялы, датычныя яго ды «іншых неўстаноўленых асобаў» вылучаны ў асобную вытворчасць.

Родныя і паплечнікі Нямцова настойваюць на датычнасьці да забойства кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. Напрыканцы красавіка дачка забітага палітыка Жанна Нямцова звярнулася ў СКР з просьбай аднавіць расследаванне забойства палітыка і прадʼявіць абвінавачванне служачаму батальёна ўнутраных войскаў МУС «Поўнач» Руслану Герэмееву і ягонаму брату Артуру. На думку адвакатаў сямʼі Нямцова, Руслан Мухудзінаў быў кіроўцам Руслана Герэмеева і арганізаваць забойства не мог.

«Барыс Нямцоў – забойства ў цені Крамля», д/ф, 2015 г., Нямеччына.

Рэж. Любоў Камырына, Міхаіл Фішман, Мілана Мінаева, Стэфан Кюрніх

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў