Забітую ў ГЦ «Еўропа» жанчыну пахаваюць у аўторак


43-гадовую Алену, якая стала ахвярай 17-гадовага менчука, які напаў з бензапілой і сякерай на работнікаў і наведнікаў гандлёвага цэнтру «Новая Еўропа», пахаваюць у аўторак, 11 кастрычніка.

Як паведаміў старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка «Беларускім навінам», развітанне з загінулай пройдзе ў рытуальнай зале па Даўгінаўскім тракце, 160А f 12:40.

«Спынілі забойцу хлопцы ІП з другога і трэцяга паверха! Гналі яго і потым скруцілі ўжо ля выхаду: нехта кінуў прадмет і трапіў у падонка. Гэта ўжо потым міліцыя яго забрала», – напісаў Шумчанка ў сваім Фэйсбуку.

Анатоль Шумчанка лічыць, што міністр унутраных справаў павінен падумаць пра ўзнагароды для прадпрымальнікаў, якія ўратавалі іншыя жыцці.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары