Забілі ката «Ісламскай дзяржавы» – выпускніка Вестмінстэрскага ўніверсітэту


«Ісламская дзяржава» пацвердзіла смерць ката Мухамеда Эмўазі.

Мухамед Эмўазі, вядомы таксама як Джыхадзі Джон, цяпер не жыве афіцыйна. Ўпершыню пра смерць Эмўазі амерыканскія вайскоўцы казалі ў лістападзе, пасля аднаго з налётаў на ар-Раку, але ісламісты на гэты конт маўчалі.

Упершыню пра Джыхадзі Джона стала галосна пасля публікацыі ў жніўні 2014-га запісу аднаго са смяротных пакаранняў, якое здзейснілі ісламісты. На відэа ён збіраўся адрэзаць галаву амерыканскаму журналісту Джэймсу Фоўлі, але само пакаранне не было знята.

Пазней ён з’яўляўся ў відэа, дзе забіваў амерыканцаў – журналіста Стывена Сотлафа і валанцёра Пітара Кэсіга, – брытанцаў Дэвіда Хэйнса і Алана Хенінга ды японцаў Харуну Юкаву і Кэндзі Гота.

Асобу Джыхадзі Джона летась устанавілі брытанскія спецслужбы: аказалася, што Эмўазі – 27-гадовы інфарматык, выпускнік Вестмінстэру, які нарадзіўся ў Кувейце, але вырас у Лондане.

Пасля заканчэння ўніверсітэту ён вярнуўся ў Кувейт і стаў працаваць у IT-кампаніі, дзе стаў яе лепшым супрацоўнікам.[/vc_column_text][vc_single_image image=”90742″ img_size=”medium”][vc_column_text]Пасля дэмаскіроўкі Эмўазі з’явіўся ў адным з ролікаў без балаклавы і прысягнуў працягваць адразаць галовы ды ваяваць з нявернымі нават у Вялікай Брытаніі.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў